ЗША адкідаюць абвінавачванні, агучаныя амбасадарам Беларусі

Злучаныя Штаты не прымаюць абвінавачванні Беларусі ў парушэнні пагаднення па гарантыях бяспекі, падпісанага паміж Мінскам і Вашынгтонам у 1994 годзе. Пра гэта заявіў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвід Крамер. Паводле яго словаў, «ЗША расцэньваюць санкцыі ў адносінах Беларусі як цалкам адпаведныя сваім палітычным дамоўленасцям і забавязанням».

Заява амбасадара Беларусі ў Злучаных Штатах Міхаіла Хвастова пра парушэнні Вашынгтонам міжнароднага права з'яўляюцца манеўрам з мэтай адцягнуць увагу ад крытыкі Захадам беларускага палітычнага рэжыма, адзначыў Крамер.

utro.ru