ЗША асудзілі гвалтоўны разгон акцыі і збіццё кандыдатаў ды журналістаў
Амбасада ЗША распаўсюдзіла заяву наконт жорсткага разгону акцыі апазіцыі:
“Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць гвалт, які меў месца ў Беларусі ў дзень выбараў. Мы асабліва занепакоеныя празмерным ужываннем сілы з боку ўладаў, у тым ліку збіццём і затрыманнем некалькіх кандыдатаў у прэзідэнты і гвалтам супраць журналістаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці. Нашу трывогу выклікае паведамленне пра тое, што кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Некляеў быў сілай вывезены невядомымі з мінскай лякарні. Мы патрабуем яго неадкладнага і бяспечнага вяртання. Мы заклікаем урад Беларусі праяўляць стрыманасць на працягу выбарчага працэсу, які павінен быць вольным ад далейшага запалохвання і гвалту”, – гаворыцца ў заяве.