Звольнены пракурор Мінскага раёна і горада Заслаўе, іншыя пракуроры каюцца
На калегіі Генеральнай пракуратуры вызвалены ад займаемай пасады пракурор Мінскага раёна і горада Заслаўе Ігар Шкатула. Мяркуецца, што сваіх пасадаў могуць пазбавіцца шэраг высокапастаўленых супрацоўнікаў пракуратуры Мінскай вобласці. Паводле звестак “Ежедневника”, яшчэ на калегіі Генпракуратуры яны пакаяліся і паабяцалі выправіцца.
Падставай для гэтых кадравых рашэнняў, праўдападобна, стаў скандал, звязаны з вынікамі праверкі Камітэтам дзяржаўнага кантроля землекарыстання на Міншчыне.
Толькі ў Мінскім раёне былі выяўленыя амаль 200 выпадкаў самавольнага захопу грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі земляў агульнай плошчай каля 12 гектараў. Толькі іх кадастравы кошт складае каля 1,5 млн долараў.