Звольнены журналіст за адмову асуджальна напісаць пра Плошчу
Алесь Ляўчук, карэспандэнт газеты "Знамя Юности" звольнены. Алесь акрамя дзяржаўнага выдання, супрацоўнічаў з рэдакцыямі недзяржаўных СМІ.
Сабе на пошту ён атрымаў ліст, у якім паведамлялася, што ў адпаведнасці з рашэннем галоўнага рэдактара Яўгена Мялешкі, яму неабходна напісаць заяву на звальненне.
Алесь кажа, што прычынай звальнення стала адмова выконваць заданні рэдакцыі. Алесь павінен быў пісаць, як добра праходзяць выбары; праводзіць апытанні берасцейцаў, дзе яны павінны расказваць, як яны аднагалосна падтрымліваюць дзеючага прэзідэнта. Імёны альтэрнатыўных кандыдатаў указваць было забаронена. У любым матэрыяле толькі пазітыў. А ў апошні раз прасілі асудзіць Плошчу, распавёў Алесь.
Пісаць пра гэтыя тэмы Алесь адмовіўся, пасля чаго прыйшоў ліст аб звальненні. Алесь перакананы, што прычына звальненьня – палітычна матываваная, паведамляе Радыё Свабода.