Звольнілі з працы Таісію Кабанчук, якая ідзе на выбары ад "Еўракааліцыі"
У Бабруйску звольнілі з працы мясцовую актывістку Таісію Кабанчук, якая ідзе на выбары ў Палату прадстаўнікоў ад "Еўрапейскай кааліцыі". Яна працавала кладаўшчыцай у складзе птушкафабрыкі. Таісія Кабанчук мяркуе, што менавіта ўдзел у выбарах стаў прычынай звальнення:
"Мае праблемы на працы супалі з пачаткам выбарчай кампаніі. Як толькі я зарэгістравала ініцыятыўную групу, пачаліся інтэнсіўныя намаганні загадчыцы склада мяне звольніць з працы".
Спачатку загадчыца складу забрала ў Кабанчук ключы, а потым стала пісаць дакладныя, што яна прагульвае працу. А насамрэч загадчыца выганяла яе з працы да заканчэння працоўнага дня і замыкала склад.