"Зялёныя" заклікаюць сумеснымі намаганнямі справіцца з правакацыямі
Беларуская партыя "Зялёныя" распаўсюдзіла афіцыйную заяву з нагоды затрымання грамадскіх актывістаў. Нагадаем, праваахоўнікі затрымалі больш за дзясятак актывістаў, падазраючы ў датычнасці да нападу на расійскую амбасаду.
Сярод затрыманых апынуўся і сябра "Зялёных" Уладзімір Валодзін. Як заявіў Еўрарадыё кандыдат у прэзідэнты ад партыі Юры Глушакоў, Валодзін не мог мець да нападу ніякага дачынення.
Усе затрыманні, па словах Глушакова, робяцца дзеля нагнятання напружанасці ў грамадстве. Партыя "Зялёных" заклікае астатнія партыі і грамадскія арганізацыі выпрацаваць агульны дакумент, накіраваны супраць гэтай "напружанасці".
Глушакоў: "Я лічу, што толькі агульнымі намаганнямі можна спыніць рэпрэсіі і ўсялякія правакацыі, якія, магчыма, чакаюць нас наперадзе".