З'явіцца адзіная сістэма відэаназірання з фіксацыяй парушэнняў на дарогах
Пытанні стварэння ў Беларусі сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі былі абмеркаваны напярэдадні на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. Сярод іншага гаворка ішла пра праблему аварыйнасці на дарогах, пра гібель і траўматызм людзей з-за парушэння правілаў дарожнага руху, інфармуе БелаПАН. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, "у яе вырашэнні павінен быць комплексны падыход, нацэлены як на паляпшэнне тэхнічнага стану транспарту, дарог, так і на ўзмацненне кантролю за парушальнікамі правапарадку і хуткаснага рэжыму". Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што скарачэнню ўзроўню аварыйнасці павінна садзейнічаць фармаванне адзінай сістэмы відэаназірання з фіксацыяй парушэнняў і наступным пакараннем парушальнікаў.