З'явілася новая акцыя салідарнасці з падзеямі 19 снежня "Рынгтон "Freedom"

У сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя пра новую акцыю салідарнасці  з падзеямі 19 снежня "Рынгтон "Freedom".

Арганізатары акцыі прапануюць кожнаму, хто спачувае падзеям 19 снежня запампаваць ў тэлефон мелодыю cэра Пола Макартні Freedom.

"Калі справа пойдзе, то на кожным скрыжаванні, у касах, у крамах і гэтак далей, раптам могуць загучаць аднолькавыя мелодыі. Гэта пакажа, хто ёсць хто. Пакажа, што нас шмат, што ўсё памятаюць, што здарылася. Вы заўсёды будзеце чуць, што побач паплечнік. Шматлікія людзі ў натоўпе пачнуць задавацца пытаннем, чаму ўсюды гучыць адна і тая ж песня? Калі людзі пачынаюць задавацца пытаннем, гэта ўжо палова справы
", - заяўляюць арганізатары акцыі.