З'явілася новая ініцыятыва з патрабаваннем вызваліць палітвязняў
У сацыяльных сетках з'явілася ініцыятыва пісаць лісты Аляксандру Лукашэнку з патрабаваннем вызваліць палітвязняў. Намеснік галоўнага рэдактара "Народнай Волі" Святлана Калінкіна ў сваім блозе просіць ўсіх людзей, вядомых усёй краіне і простых беларусаў, пісаць кіраўніку краіны лісты. Калінкіна лічыць, што пакуль палітычныя зняволеныя застаюцца ў "амерыканцы", беларусы павінны прасіць, патрабаваць, пераконваць кіраўніка дзяржавы выпусціць вязняў.
"Хай ведае, што пакуль ён не адпусціць арыштаваных палітыкаў і журналістаў, мы не пакінем яго ў спакоі",- гаворыць Калінкіна.
"Супраць міліцэйскіх дубінак ёсць толькі адна зброя -- сумленне. Калі хаця б кожны дзесяты з тых, хто галасаваў за апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, паступіць па сумленні, калі ён не на кухні, а публічна, у пасланні кіраўніку дзяржавы скажа ўсяго два словы "Вызваліце ўсіх!", мы без усякага штурму адкрыем камеры "амерыканкі", - сцвярджае журналіст.