10 населеных пунктаў Гомельшчыны ўжо некалькі дзён застаюцца без святла
Чацвёртыя суткі ў Беларусі працягваецца ліквідацыя наступстваў снегападу, што адбыўся ў пачатку тыдня. Нагадаем, з 11 па 13 лістапада заставаўся без святла 1571 населены пункт пераважна ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях, у меншай ступені ў Віцебскай і Мінскай.
Вось якія апошнія лічбы назваў Еўрарадыё прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Віталь Навіцкі:
“На 6 раніцы ў 10 населеных пунктаў у Гомельскай вобласці яшчэ не адноўлена энергазабеспячэнне. Гэта не так шмат”.
Яшчэ ўчора без святла заставаліся больш за 60 вёсак у Магілёўскай, Гомельскай і Мінскай абласцях. Аператыўна-рамонтныя брыгады энергетыкаў працуюць разам з выратавальнікамі.
Паводле звестак тэлеканала АНТ, аднаўленчыя працы цалкам завершацца толькі да канца тыдня. Пры гэтым не выключаюцца паўторныя адключэнні.