100 чалавек загінулі ў авіякатастрофе ў Тайландзе, сярод іх шмат замежнікаў

Каля 100 чалавек загінулі ў выніку падзення самалёта ў аэрапорце тайландскага горада Пхукет. З кожнай гадзінай колькасць ахвяраў авіякатастрофы расце. Вядома, што на борце, які ляцеў з Бангкока, знаходзіліся 123 пасажыры і пяцёра членаў экіпажу. Самалёт нечакана разбіўся падчас прызямлення.

Вядома, што сярод 29 чалавек, якія выжылі, восем брытанцаў, два аўстралійцы, сем тайцаў, ірландзец і іранец. Пра тое, ці былі ў самалёце беларусы, пакуль ніякіх звестак няма. 

Газета.ру