100-гадовая бабуля не змагла прыйсці за пашпартам, тады міліцыя прыйшла да яе

Новы пашпарт уручылі супрацоўнікі аддзела па грамадзянстве і міграцыі Партызанскага раённага ўпраўлення міліцыі 100-гадовай жыхарцы Мінску Веры Аляшкевіч. Міліцыянты чакалі, што доўгажыхарка сама прыйдзе па дакумент, але ёй гэта было цяжка зрабіць. Сваякі бабулі папрасілі, каб працэдуру выдачы пашпарту міліцыянты правялі ў яе доме, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны".