10:45 Нацбанк спыняе выпуск аблігацый на прад’яўніка у замежнай валюце
Нацыянальны банк Беларусі прыняў рашэнне пра сыпненне выпуска сваіх аблігацый на прад’яўніка, намінаваных у замежнай валюце. Яно тлумачыцца неабходнасцю аптымізацыі нарматыўнай прававой базы
функцыянавання рынку каштоўных папер. Агулам Нацбанк здзейсніў чатыры
падобных выпускі аблігацый на прад’яўніка, апошні раз у 2003 годзе.
Яны будуць пагашацца ва ўстаноўленыя тэрміны. Уладальнікі аблігацый-фізічныя асобы змогуць атрымаць грошы за іх і адсоткі яшчэ на працягу трох гадоў з дня ўстаноўленай даты пачатку пагашэння. Пастанова Нацбанку ўступае ў сілу праз месяц пасля апублікавання.