11:29 “Жартаўнік” з узрыўпакетам патрапіў за краты
Тры гады правядзе за
кратамі слесар-электрык аднаго з віцебскіх аўтобусных паркаў. Такое пакаранне
ён атрымаў за жарт з узрыўпакетам. Выбуховае прыстасаванне мужчына сабраў на
сваім працоўным месцы ў электрацэху. Яго ён кінуў у акно аўтобуса «Ікарус», які
вяртаўся ў парк.
Кіроўца не пацярпеў, але знаходзіўся ў шокавым стане, у аўтобусе было разбітае шкло. Электрыка-«тэрарыста» адразу ж затрымалі.
Дарэчы, пры ператрусе ў яго знайшлі марыхуану, адзначаюць «Народныя навіны Віцебска».