11:30 У вёсцы Камарова Мядзельскага раёна згарэў дзіцячы садок
Дзіцячы садок згарэў мінулай ноччу ў вёсцы Камарова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай пажару стала расколіна ў коміне.
У аднапавярховым драўляным абкладзеным цэглай будынку працаваў паравы кацёл на цвёрдым паліве. Агнём былі пашкоджаныя дах, перакрыцці і маёмасць дзіцячага садка.
Паведамляе «Інтэрфакс»