12:08 Прыхільнікі апазіцыі ў Кіргізіі перакрылі адну з аўтадарог рэспублікі

Каля 500 прыхільнікаў апазіцыйнага Аб'яднанага фронту Кіргізіі перакрылі аўтатрасу, якая злучае Бішкек з Ісыкульскай вобласцю, паведамляе “Агенцтва фінансавых навінаў”. Мітынгоўцы патрабуюць адстаўкі прэзідэнта краіны, губернатара Ісыкульскай вобласці, а таксама перагляду дамовы паміж Кіргізіяй і казахскімі інвестарамі наконт распрацоўкі радовішча "Кумтор".

Штаб Аб'яднанага фронту Кіргізіі пакуль не валодае інфармацыяй пра колькасць аўтамабіляў, якія стаяць у заторы. Праваахоўныя органы Кіргізіі паведамленне РИА “Новости” аб блакаванні дарогі пакуль не пацвердзілі.