12:14 Цяжкаатлет Генадзь Махвяеня заваяваў для Беларусі чарговае "срэбра"

На Чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у французскім горадзе Страсбург, беларус Генадзь Махвяеня заваяваў срэбную медаль у вагавай катэгорыі да 62 кілаграмаў. Пераможцы – 18-гадоваму расейцу Сяргею Петрасяну, які па суме дваябор'я паказаў вынік у 289 кілаграмаў – Махвяеня прайграў толькі адзін кілаграм. У сваю чаргу, трэці прызёр – Эрол Білгін з Турцыі – прайграў 3 кілаграмы беларускаму атлету.