12:40 "Срэбра" Чэмпіяната Еўропы ў магілёўскай студэнткі Кацярыны Шкуратавай

Чарговы дзень Чэмпіяната свету па цяжкой атлетыцы ў Стразбургу прынес чарговы срэбны медаль беларускім спартоўцам. У вагавай катэгорыі да 75 кілаграмаў адзначылася мінулагодняя чэмпіёнка свету сярод юніёраў Кацярына Шкуратава.

Па суме двух практыкаванняў беларуская штангістка ўзняла і ўтрымала 256 кілаграмаў – гэта аж на 37 кг горш за вынік пераможцы спаборніцтваў – украінкі Вольгі Каробкі, затое на 6 кг лепш за вынік іншай украінкі – Юліі Доўгаль – якая заваявала “бронзу” Яшчэ адна беларуская штангістка – Таццяна Грамыка – спынілася ў кроку ад медалёў. Яна чацвертая.