12:42 Вецер з месца пажару ў Чарнобыльскай зоне дзьме ў бок Беларусі

У Чарнобыльскай зоне адбыўся пажар. На тэрыторыі Украіны на плошчы каля 60 гектараў гарэла трава.
Ачагі ўзгарання знаходзіліся ў 8-10 кіламетрах ад Чарнобыльскай АЭС. Пажар лакалізавалі ўкраінскія выратавальнікі, але зараз вецер дзьме ў бок Беларусі.

Пра ўзровень радыяцыі на месцы пажару пакуль няма дакладных звестак. Яны могуць з’явіцца сёння ўвечары альбо заўтра раніцай.

Паведамляе сайт telegraf.by