12:43 Хор чырвонага касцёла перамог на міжнародным фестывалі ў Польшчы

Мужчынскі хор “Арханёл” мінскага “чырвонага” касцёла святога Сымона і Алены атрымаў гран-пры на міжнародным фестывалі сакральных спеваў Lapskie Te Deum, які 21-22 красавіка праходзіў у польскім гарадку Лапы.