13:04 Зборная Беларусі па футболе захоўвае чацвёртую пазіцыю ў групе "G"

У сераду 28 сакавіка ў краінах Еўропы прайшлі чарговыя гульні адборачнага цыклу Чэмпіяната Еўропы па футболе 2008-га года. У групе “G” Нацыянальная зборная каманда Беларусі адпачывала, а вось супернікі актыўна пазмагаліся за сваё турнірнае становішча. Нацыянальная зборная Румыніі прымала гасцей з Люксебмурга і атрымала перамогу з лікам 3:0.

Цяпер пасля 5-ці матчаў ў заліку румынскіх футбалістаў 11 ачкоў, і па гэтым паказчыку яны абыйшлі сваіх бліжэйшых канкурэнтаў – балгараў і размяціліся на ў агульным пратаколе на другой пазіцыі.

Нацыянальная зборная Балгарыі так і ня здолела знайсці ключа да брамы албанскіх футалістаў. У выніку – нулявая нічыя. У зборнай Балгарыі – цяпер 9-ць ачкоў, ў Албаніі – 3.

Трэці матч групы “G”  паміж футбалістамі Славеніі і Галандыі (гэта 6-ая гульня падначаленых Марка ван Бастана) ў адборачным цыклі) завяршыўся позна ўвечары перамогай зборнай Галандыі 0:1.

Такім чынам: Галандыя - 14 ачкоў (6 гульняў, розніца мячоў 8-2), Румынія - 11 (5, 10-3), Балгарыя - 9 (5, 7-3), Беларусь - 7 (5, 9-11), Славенія - 4 (5, 4-8), Албанія - 3 (5, 3-6), Люксембург - 0 (5, 1-9).

Наступныя дзве гульні падначаленыя Юрыя Пунтуса правядуць з балгарскімі футбалістамі 2 і 6 чэрвеня.