13:09 Лукашэнка: давялося выкарыстаць трэць залатавалютнага запасу Беларусі

Трэцюю частку залатавалютнага запасу Беларусі давялося выкарыстаць, каб кампенсаваць адток грошай з банкаў.
Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі.

“Калі было цяжка, я стараўся эканоміку адпусціць у свабоднае плаванне, каб не нашкодзіць.

Мы проста назіралі за тым, што адбываецца ў грамадстве, але не ўмешваліся і не заміналі. Гэта вельмі эфектыўна. Грошы любяць цішыню. Я вельмі перажываў за тыя працэсы, што адбываліся ў банкаўскай сферы.

Шмат людзей звярнуліся ў банкі, каб узяць грошы і пад падушкай недзе захаваць. Тут адміністрацыйнымі метадамі нічога не зробіш. Прыкладна трэць залатавалютных рэзерваў давялося выкарыстаць, каб кампенсавацт адток грошай з банкаў”
– распавёў прэзідэнт.