13:20 Літоўцы на паветраным шары парушылі латвійскую мяжу
Літоўскіх паветраплавальнікаў вырашылі не караць за незаконны пералёт праз латвійскую мяжу.
Яны прыляцелі ў Латвію на паветраным шары і прызямліліся ў Тукумскім раёне. Іх палёт быў узгоднены з адпаведнымі службамі гэтай краіны, аднак літоўцы адхіліліся ад маршрута.
Паводле латвійскіх законаў, за незаконнае перасячэнне мяжы на парушальніка накладаецца штраф у памеры 27 долараў. Аднак літоўцаў было вырашана не штрафаваць.
Паведамляе «Інтэрфакс»