15:06 Прайшла серыя другіх матчаў Адкрытага чэмпіяната Беларусі па хакеі

У серыі другіх матчаў чвэрцьфіналу Адкрытага чэмпіяната Беларусі па хакеі ў экстралізе сталічны "Керамін" атрымаў другую перамогу над жлобінскім "Металургам" - 4:0 (28 лютага - 2:0).  Шайбы закінулі Андрэй Царагародцаў (на 5-й хвіліне ў большасці), Аляксей Дзяніскін (на 20-й, у большасці), Аляксей Пермякоў (на 35-й) і Максім Слыш (на 36-й, у большасці).

Чэмпіён краіны "Юность" (Мінск) перамог "Гомель" - 3:2 і зрабіў роўным лік у серыі (28 лютага - 1:3). Вырашальную шайбу гаспадары закінулі ў овертайме, на 72-й хвіліне (у большасці). Дагэтуль вызначыліся Аляксей Савін (на 18-й хвіліне, у меншасці), Аляксей Круцікаў (на 53-й, у большасці) - у "Юнацтва", Дзмітрый Корабаў (на 21-й) і Валянцін Алецкі (на 40-й, у большасці) - у "Гомеля".

Наваполацкі "Хімік-СКА" перагуляў у гасцях магілёўскае "Хімвалакно" - 2:1 і таксама зраўнаваў лік у серыі (28 лютага - 1:4).

Спачатку вызначыліся гаспадары - Іван Сахараў (на 40-й секундзе, у большасці), затым госці - Ігар Каваленя (на 36-й хвіліне) і Аляксандр Прыгуноў (на 54-й, у большасці). Першы матч 1/4 фіналу правялі мінскае "Дынама" і гродзенскі "Нёман".

Тут мацнейшымі былі дынамаўцы - 6:4 (Максім Балмачных, 12-я, у большасці, Андрэй Макроў, 23-я, у меншасці, Алег Антоненка, 33-я, у большасці, 55-я, Алег Шафарэнка, 43-я, у большасці, Андрэй Скабелка, 58-я — Сяргей Яноўскі, 24-я, Аляксандр Зелянко, 34-я, Аляксандр Гальчанюк, 39-я, Павел Рыбакоў, 56-я) .

"Дынама" і "Нёман" правядуць паміж сабой яшчэ другую сустрэчу, а 4-га сакавіка адбудуцца трэція матчы ўсіх чвэрцьфіналаў.

Супернікі гуляюць да трох перамог адной з каманд.