15:10 Беларускі лжэ-бацюшка развёў жыхароў Харкава на 10 тысяч долараў
Прадпрымальны беларус з Івацэвіцкага раёна набыў у царкоўнай краме рызу і, прадставіўшыся свяшчэннікам, хадзіў па вуліцах Харкава і прапаноўваў людзям “зняць нагавор”. Ілжэ-бацюшка заходзіў у дарагія крамы з кадзілам і крыжом, звяртаўся да людзей і казаў, што на іх нагаворана. Ён запісваў сабе адрас у штодзённік, а потым прыходзіў дадому.
Асвячаў наш зямляк таксама офісы, машыны, кватэры. Браў ад 100 долараў да 4000. Затрымалі 37-гадовага Аляксандра Сяргейчыка харкаўскія міліцыянты падчас чарговага “рытуальнага акту”.
У яго штодзённіку знайшлі адрасы 30 пацярпелых. Высвятлілася, што ён ужо адседзеў пяць гадоў у Беларусі за аналагічныя злачынствы.
Цяпер ілжэ-бацюшка просіць не вяртаць яго на радзіму, бо ў беларускім штодзённіку, знойдзеным у яго, запісана больш за 50 ашуканых людзей.
Інфармуе “Комсомольская правда в Беларуси”