16:51 Загінуў французскі нырэц, які ўстанавіў сусветны рэкорд

Вядомы французскі нырэц 36-гадовы Лоік Лефэрм загінуў на паўднёвым усходзе Францыі падчас трэніроўкі. Пра гэта сёння паведамілі мясцовыя ўлады. У 2004 годзе Лефэрм устанавіў сусветны рэкорд, здолеўшы дасягнуць глыбіні ў 171 метр без акваланга, затрымаўшы дыханне. Нырэц загінуў у выніку няшчаснага выпадку.


Паведамляе “Інтэрфакс”