17:00 Беларусь адменіць імпартныя квоты на ўвоз цыгарэтаў з 1 красавіка

Як стала вядома газеце “Коммерсант”, такое пагадненне было падпісанае паміж прэм’ер-міністрамі Беларусі і Расіі яшчэ месяц таму.  Тады абедзве краіны абмяняліся кампліментамі: Расія зняла абмежаванні на пастаўку беларускага цукру, Беларусь - на расійскае піва і цыгарэты.

У Міністэрстве эканамічнага развіцця Расіі перакананыя, што разам з квотамі будзе адмененая і ліцэнзія Міністэрства гандлю Беларусі на пастаўку цыгарэтаў.

Такім чынам, цыгарэтны рынак будзе цалкам адкрыты, што адаб’ецца на асартыменце.