18 асуджаных за ўдзел у акцыі 19 снежня абскардзілі прысуды
Слуханні прайшлі 24 снежня ў Мінскім гарадскім судзе. Канчатковы вынік па справе аднаго з тых, хто абскардзіў прысуд, Сяргея Родчанкава суд абвесціць 28 снежня. Прычынай называецца тое, што суду, маўляў, трэба разгледзець усе пададзеныя адвакатам доказы. Сярод іх - відэазапісы і сведчанні відавочцаў, што Родчанкаў не прымаў удзел у акцыі 19 снежня. Адвакат Сяргея Ганна Стралкова спадзяецца, што суд абавязкова разгледзіць прадстаўленыя абаронай матэрыялы. Пра гэта яна паведаміла ў размове з Еўрарадыё.
Стралкова: "Мяркую, суд вывучыць матэрыялы і будзе разбірацца не толькі ў пратаколах і рапартах, але разгледзіць і тое, што прадставіла абарона. Будзем спадзявацца на добрае".
Адвакат кажа, што рашэнне суда наконт астатніх людзей, якія абскардзілі прысуд, залежыць ад рэчавых доказаў.