18-гадовая студэнтка параніла нажом пенсіянерку і забрала яе рэчы (фота)
Здарэнне адбылося ў Мінску ў Першамайскім раёне.
Дзяўчына зайшла ў пад'езд жылога дома за 69-гадовай пенсіянеркай ды паспрабавала забраць у яе сумку з асабістымі рэчамі. Жанчына супраціўлялася, тады студэнтка нанесла ёй два ўдары нажом у твар і шыю. Акрываўленая пенсіянерка здолела выйсці з пад'езда і паклікаць на дапамогу.
Міліцыянеры, якія прыехалі на месца здарэння, знайшлі ў пад'ездзе і дзяўчыну. Яна пасля нападу на пенсіянерку паднялася на некалькі паверхаў вышэй і пераглядала рэчы ў чужой сумцы. Там яна знайшла 20 тысяч рублёў, мабільны тэлефон і пашпарт. Студэнтку затрымалі. Што да пацярпелай пенсіянеркі, дык яе ўжо выпісалі з бальніцы, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.


Фота — guvd.gov.by