18 год у камеры смяротнікаў правёў амерыканец па непраўдзівым абвінавачанні
У амерыканскім штаце Тэхас па рашэнні суда з-пад варты вызвалены чарнаскуры мужчына Энтані Грэйвс, які амаль палову свайго жыцця правёў за кратамі. 18 гадоў таму Грэйвс быў прыгавораны тэхаскім судом да смяротнай кары за забойства 6 чалавек, аднак, праз гады быў апраўданы і выйшаў на волю. Зараз мужчына спрабуе дабіцца кампенсацыі ад дзяржавы. Паводле яго слоў, кожны год, праведзены ў турме, ён ацэньвае амаль у 170 тысяч долараў, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.