18:43 Аматары бегу на лыжах па асфальце разыгралі Кубак Лукашэнкі

У Кіеве прайшла акцыя «Першы ўкраінскі Кубак Лукашэнкі па лыжным бегу на асфальце». Спаборніцтвы адбываліся ў цэнтры Майдана, перакрытага на выходныя дні для машын.  У іх удзельнічалі на звычайных лыжах некалькі дзесяткаў чалавек. Асвятляць акцыю прыехалі вядучыя ўкраінскія тэлеканалы.

Адзін з арганізатараў заявіў, што «гэтай смешнай акцыяй партыя ПОРА прыцягвае ўвагу да сур’ёзных праблемаў — парушэння правоў чалавека ў Беларусі».