19:20 Для развіцця ўязнога турызму ў Беларусі пабудуюць 605 аб'ектаў

Для развіцця ўязнога турызму ў найбліжэйшыя пяць гадоў у Беларусі будзе пабудавана 605 аб'ектаў інфраструктуры. Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Касінец. Паводле яго слоў, "гэтыя аб'екты будуць шматфункцыянальныя і шматгранныя, сярод іх — аб'екты прыдарожнага сэрвісу, санаторыі, аб'екты агра-, эка- і паляўнічага турызму".

Касінец адзначыў, што сёння ў Беларусі развіваецца магутная структура турыстычнай галіны, якая ўключае 28 турыстычных зон. Кожны рэгіён рэалізуе сваю ўласную праграму развіцця турызму: культурна-пазнавальнага, экалагічнага, агратурызму, рэлігійнага і іншых.