19:49 ТБМ выпусціла кнігу, прысвечаную гісторыку і паэту Міколу Ермаловічу

У выдавецтве грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы" выйшла ілюстраваная кніга "Мікола Ермаловіч". Яе падрыхтавалі старшыня Мінскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба "Спадчына" Анатоль Белы і члены клуба Анатоль Валахановіч і Надзея Сармант.  Кніга распавядае пра жыцце і працу выбітнага беларускага гісторыка, паэта і дысідэнта. У выданне таксама ўвайшлі успаміны пра Ермаловіча яго сяброў, у тым ліку гісторыкаў Анатоля Грыцкевіча, Міхася Чарняўскага і Язэпа Юхо, пісьменнікаў Вольгі Іпатавай і Генрыха Далідовіча.

 У кнізе змешчаны ўсе мастацкія творы, прысвечаныя Ермаловічу, у тым ліку вершы, здымкі помнікаў і рэпрадукцыі жывапісных твораў Анатоля Крывенкі, Аляксея Марачкіна і Алеся Цыркунова, а таксама графічныя работы Яўгена Ціхановіча. У бліжэйшы час у Мінску адбудзецца прэзентацыя выдання.