2 сямейныя пары з Баранавічаў прадавалі ў рабства дзяўчат па 2 тысячы еўра
Матэрыялы на чатырох жыхарах Баранавічаў, якіх вінавацяць у зводніцтве, сутэнёрстве і гандлі людзьмі, перададзеная днямі ў Брэсцкую пракуратуру.
Справа жанчыны, якую вінавацяць у гандлі людзьмі з мэтай сексуальнай эксплуатацыі, пачалася ў 2007 годзе. Тады яе падазравалі ў продажы 24-гадовай дзяўчыны ў Вільню. Але, як высвятляецца, працавала яна спачатку не адна, а з былым мужам і яшчэ адной сямейнай парай. Больш за тое, злачынны бізнес чацвёркі распачаўся ажно ў 1995 годзе.
Саўдзельнікі прадавалі ў Польшчу, Нямеччыну і Літву маладых жанчын, часцей за ўсё ўводзячы ў зман адносна будучай працы. Дзяўчат не толькі гвалцілі, але і білі. Следства даказала больш за 20 такіх эпізодаў.
Дапамагаюць беларускім праваахоўнікам польскія і нямецкія калегі. Паводле папярэдніх звестак, сутэнёры зараблялі на кожнай дзяўчыне па 2 тысячы еўра.