20:46 Асноўныя тэмы еўрапейскай прэсы з 5 па 11 сакавіка
У сувязі з міжнародным жаночым днём, які адзначаўся ў чацвер, 8 сакавіка, у
еўрапейскай прэсе з’явіўся шэраг публікацыяў пра жанчын. Брытанская Daily Telegraph са спасылкай
на амерыканскіх навукоўцаў сцвердзіла, што жанчыны, якія ядуць марожанае, амаль
на 40 % падвышаюць свае шансы зацяжарыць. Гэта вельмі актуальная
цяпер інфармацыя, бо паводле даследаванняў каля чвэрці жанчын ва ўсім свеце не
могуць нармальна зацяжарыць.
Нямецкая Die Welt зрабіла экстракт з адкрыццяў некалькіх даследчых цэнтраў. Выснова простая, як апельсін: жанчына можа пераадолець стрэс без лекаў і псіхіятра, калі мае магчымасць дакранацца да мужчыны. Найлепей, каб гэта быў мужчына каханы, бо мае значэнне якасць узаемаадносінаў.
Француская La Figaro піша пра тое, што сучасныя людзі часта ня могуць вынесці цяжкасцяў шлюбу. Ужо ня сёмы, як гэта было раней, а трэці год шлюбу робіцца крытычным для пары. Людзі, выхаваныя ў кульце поспеху, часта ўспрымаюць партнёра як перашкоду на шляху да поспеху.
Што праўда, пісалі не толькі пра свята і жанчынаў.
Сэнсацыйныя падрабязнасці забойства расійскага журналіста Івана Сафронава паведамілі ў суботу замежныя СМІ. Атручванне ў Лондане былога супрацоўніка расійскіх спецслужб Аляксандра Літвіненкі і дзіўная смерць журналіста газеты “Камерсант” Івана Сафронава могуць быць часткамі аднаго ланцуга.
Як напісала ў суботу італьянская Panorama, іх абодвух маглі забіць за інфармацыю, якая кампраментуе італьянскага прэм’ера Рамана Продзі. Артыкул пра гэта апублікаваў у Panoram’е сенатара Паоло Гуццанці, які ўзначальвае камісію па раследаванні дзейнасці КГБ у Італіі. Ён сцвердзіў, што Сафронавана забілі за важную інфармацыю пра Рамана Продзі. І папярэдзіў, каб пра сваё жыццё паклапаціўся Марыё Скармэла – адзін са сведкаў у справе Літвіненкі.
Эстонская прэса прагназавала далейшае развіццё падзеяў у краіне пасля парламенцкіх выбараў. Большасць тамтэйшых выданняў выказала меркаванне, што кааліцыйны ўрад на чале з рэфармістамі будзе правацэнтрысцкім, што азначае далейшае змаганне з акупацыйнымі, у тым ліку савецкімі, сімваламі. Эстонскія СМІ кажуць пра недоўгую будучыню помніка савецкаму жаўнеру.
Польскі МЗС апасаецца, што ў выпадку ваеннага канфлікту НАТА не зможа забяспечыць бяспеку Польшчы. Пра гэта пісала польская Rzeczpospolita. У інтэрв’ю газеце намеснік міністра замежных справаў Вітольд Вашчыкоўскі выказаў меркаванне, што зараз НАТА страціла сваю моц і Польшчы трэба шукаць дадатковыя гарантыі бяспекі.
А выданне The Financial Times у артыкуле “Расія пераглядае пазыцыі з-за ракетных планаў ЗША” пісала пра змену ваеннай дактрыны афіцыйнай Масквы. Цяпер патэнцыйным ворагам Расеі зноў становіцца Амерыка. Адзін з расійскіх генэралаў заявіў, што Масква здольная падбіць супрацьракетную сістэму, якую ЗША інсталюе у суседніх з намі Польшчы і Чэхіі.
У той жа час The New York Times акцэнтавала ўвагу на перажываннях канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель з-за кепскіх стасункаў паміж Усходам і Захадам і яе прапанове абраць НАТА ў якасці перамоўніка паміж Амерыкай і Расіяй.