20:48 Расія прапаноўвае Беларусі свае тарыфы на перавозку грузаў па чыгунцы
Мінтранс Расіі накіраваў у Беларусь для ўзгаднення праект міжурадавай дамовы аб стварэнні роўных умоў у галіне коштавай палітыкі на чыгуначным транспарце. Паводле дакументу, прапанова расійскага боку складаецца ў тым, што пры
перавозцы грузаў чыгункай паміж расійскімі і беларускімі станцыямі, а
таксама паміж станцыямі расійскіх чыгунак транзітам па беларускай
тэрыторыі варта ўжываць тарыфы, зборы і платы, якія дзейнічаюць ў
Расіі.
Разам з тым мяркуецца, што пры перавозцы грузаў іншыя краіны бакі будуць ўсталёўваць тарыфы на перавозку самастойна, паведамляе “Агенцтва фінансавых навінаў”.
Разам з тым мяркуецца, што пры перавозцы грузаў іншыя краіны бакі будуць ўсталёўваць тарыфы на перавозку самастойна, паведамляе “Агенцтва фінансавых навінаў”.