24—27 красавіка ў Мінску пройдзе VII міжнародны "Дударскі фэст"

У Мінску з 24 па 27 красавіка пройдзе VII міжнародны фестываль "Дударскі фэст". У ім прымуць удзел музыкі з Балгарыі, Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны. Упершыню прыедуць музыкі з Новай Зеландыі і Эстоніі, вядуцца перамовы пра ўдзел у фэсце групы "Fidelius" (Нямеччына). З адной да чатырох павялічыцца колькасць дзяўчат — удзельніц фэсту. У праграму фэсту ўключаныя канцэрты, міжнародная канферэнцыя "Захаванне дударскай традыцыі ў Беларусі і Балтыйскім рэгіёне Еўропы", а таксама вечар Дударскага клуба. Па выніках акцыі плануецца выдаць зборнік дакладаў канферэнцыі, аўдыёзапісы фэсту і відэафільм "Дударскі фэст 1992—2008".

Унікальнасць акцыі і ў тым, што запланаваныя выступы дзяцей, якія вучацца граць на дудзе, адзначыў прадзюсар акцыі Зміцер Сасноўскі.

БелаПАН