24-гадовы хлопец хацеў скарыстацца пашпартам 60-гадовага мужчыны

24-гадовы малады чалавек спрабаваў зняць грошы з чужога банкаўскага рахунку. Міліцыя злавіла яго ў аддзяленні “Беларусбанка” на чыгуначным вакзале ў Мінску, паведамляе БЕЛТА. Хлопец пераклеіў у чужым пашпарце фотаздымак, а таксама змяніў дату нараджэння ў дакуменце. Сапраўднаму ўладальніку пашпарта 60 год. На махляра завялі крымінальную справу і пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання.