250 мільёнаў зарабілі два браты ад нелегальных перагонаў аўтамабіляў
У Мінску затрыманыя два браты, якія займаліся нелегальным перагонам аўтамабіляў з Германіі, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. З 2006 года з-за мяжы яны прывозілі ў асноўным дарагія машыны марак "БМВ", "Мэрсэдэс", "Фольксваген". Ужо вядома аб дзесятку фактаў, на якіх зламыснікі зарабілі 250 мільёнаў рублёў. Зараз ім пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.