30 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў. Ён мае наўпроставае дачыненне да Беларусі дзе ў 1999-2000 гадах зніклі апазіцыйныя палітыкі Віктар Ганчар і Юрый Захаранка, бізнесмен і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі, журналіст Зміцер Завадскі. Пра іх лёс дагэтуль нічога невядома.

Нагадаем, міжнародная супольнасць падазрае ў дачыненні да выкрадання гэтых людзей вышэйшых беларускіх службоўцаў.

Патрабаванне раскрыць праўду пра знікненні Ганчара, Захаранкі, Красоўскага і Завадскага змешчанае ў рэзалюцыях Камісіі ААН па правах чалавека, Парламенцкіх асамблей Рады Еўропы і АБСЕ.

Хартыя-97