4-гадовая дзяўчынка закрыла маці на балконе, ратаваць яе давялося пажарным
На балконе на 7 паверху зачыніла сваю маці 4-гадовая дзяўчынка з віцебскага мікрараёна Білева. Малая вырашыла пажартаваць, калі маці выйшла развесіць бялізну.
Зачыніць дзверы яна здолела, а адчыніць – не. У кватэры, акрамя чатырохгадовай малой, знаходзілася яшчэ і немаўля. Маладая маці сядзела на балконе, пакуль не здолела прыцягнуць увагу мінака.
Той патэлефанаваў ратавальнікам. Пажарнікі залезлі на балкон па 50-метровай лесвіцы ды дапамаглі жанчыне трапіць у кватэру.