4 гады вернікі моляцца за вяртанне Мінскага кляштара бернардынаў
Роўна чатыры гады — з 19 сакавіка 2005 года — вернікі сталічнай рыма-каталіцкай абшчыны святога Язэпа ладзяць штодня вечаровыя набажэнствы. Яны змагаюцца за вяртанне вернікам будынкаў Мінскага кляштара бернардынаў з касцёлам — помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя. Увечары 19 сакавіка каля будынка касцёла, дзе размяшчаюцца Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтвы, на набажэнства сабралося больш за 20 вернікаў.
БелаПАН нагадвае, што акцыя пачалася, калі стала вядома пра намер Мінгарвыканкаму перадаць будынкі святыні інвестарам для пераробкі пад гатэльны комплекс і аб'екты гандлёва-бытавога прызначэння. У 2007 годзе пад зваротам да кіраўніка дзяржавы за вяртанне кляштара вернікам было сабрана больш за 30 тыс. подпісаў.