49-гадовая Эліна Зверава выйграла чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы

Алімпійская чэмпіёнка Сіднэя Эліна Зверава выйграла турнір у кіданні дыска на Адкрытым чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы. Вынікам: 58,52 метра — чэмпіёнка не вельмі задаволеная. "Але думаю, пакуль я ў сектары, пакаленню, якое сталее, ёсць чаму павучыцца. Заўсёды добра, калі ёсць за кім цягнуцца. Калі хто з дзяўчынак мяне абыйдзе, я буду толькі радая", — цытуе Звераву сайт Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. У штурханні ядра ў жанчын залаты медаль з лепшым вынікам сезона ў свеце (20,95 метра) заваявала бронзавы прызёр пекінскай Алімпіяды, чэмпіёнка свету-2010 у памяшканні Надзея Астапчук. Другое месца заняла алімпійская чэмпіёнка Сіднэя Яніна Правалінская-Карольчык (19,63 метра).

Узнагароды Адкрытага чэмпіяната Беларусі па лёгкай атлетыцы разгуляныя 26—27 чэрвеня ў Гродне. Спаборніцтвы сталі асноўным этапам адбору на чэмпіянат Еўропы, які пройдзе 27 ліпеня — 1 жніўня ў Барселоне.