50 вядомых беларусаў напісалі дыктоўку паводле ўрыўка з кнігі Васіля Быкава
Больш як 50 палітыкаў, журналістаў і грамадскіх дзеячаў напісалі дыктоўку паводле ўрыўка з кнігі Васіля Быкава "Доўгая дарога дадому". Акцыя адбылася 19 чэрвеня ў доме-музеі пісьменніка ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна. Як паведамляе БелаПАН, тэкст выбралі заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі рэжысёр Валерый Мазынскі і народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Ён прысвечаны ролі свабоды ў жыцці чалавека і грамадства.
Дыктоўку чыталі Рыгор Барадулін і народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка. Сярод удзельнікаў акцыі былі намеснік старшыні руху "За Свабоду" Віктар Карняенка, лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, мастак Алесь Пушкін, пісьменнік Уладзімір Арлоў, мастак Аляксей Марачкін, кіраўнік віцебскага аддзялення ТБМ Іосіф Навумчык.
Пасля дыктоўкі Рыгор Барадулін сімвалічна праверыў тэксты, усім выставіў выдатныя адзнакі і пакінуў свой аўтограф.