80-гадовая жанчына звалілася ў 8-метровы калодзеж і не пацярпела

У Ваўкавыскім раёне 80-гадовая жанчына звалілася ў 8-метровы калодзеж. Здарэнне адбылося ўдзень 29 ліпеня на прыватным падворку ў вёсцы Біскупцы. На месца выклікалі ратавальнікаў, якія дасталі з калодзежа пенсіянерку. Прэс-служба МНС адзначае, што яна не пацярпела.

Падобныя падзенні па неасцярожнасці пенсіянераў (мужчын і жанчын) у калодзежы з пітной вадой адбываюцца ў розных рэгіёнах краіны. Нярэдка яны атрымліваюць пры гэтым траўмы.


Фота: ByMedia.net