84-гадовы жыхар Ганцавіцкага раёна здаў у міліцыю пісталет "Вальтэр"

Нямецкі пісталет "Вальтэр" і 20 патронаў здаў міліцыянтам 84-гадовы жыхар Ганцавіцкага раёна. Яго былы партызан перахоўваў з 1944 года.  Міліцыянты кажуць, што пісталет у рабочым стане. Паведамляецца, што дзядуля пачуў абвестку пра аперацыю "Арсенал" па дабраахвотнай здачы зброі і патэлефанаваў у міліцыю, прапанаваў забраць "Вальтэр". Міліцыянты на яго прапанову аператыўна адгукнуліся.

БелаПАН