Абама і Камароўскі заклікалі да правядзення свабодных выбараў у Беларусі
Прэзідэнты ЗША і Польшчы заклікалі да правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве Барака Абамы і Браніслава Камароўскага, прынятай 8 снежня ў Вашынгтоне па выніках перамоў кіраўнікоў дзяржаў і апублікаванай на сайце польскага прэзідэнта, перадае БелаПАН. У заяве гаворыцца, што прэзідэнт Камароўскі і прэзідэнт Абама падкрэслілі сваю поўную падтрымку ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства".
Акрамя таго, ЗША і Польшча заявілі аб падтрымцы паслядоўнай палітыкі ўмацавання адносін з Расіяй.
Акрамя таго, ЗША і Польшча заявілі аб падтрымцы паслядоўнай палітыкі ўмацавання адносін з Расіяй.