Абаронцы касцёла святога Язэпа маюць намер звярнуцца да Філарэта

Абаронцы касцёла святога Язэпа маюць намер звярнуцца да кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы Філарэта з просьбай паспрыяць вяртанню вернікам касцёла і манастыра бернардзінцаў. Як паведаміў сустаршыня партыі БХД Павел Севярынец перадаць зварот з подпісамі плануецца ў аўторак. У нядзельным пікеце ўзяло ўдзел каля 30 чалавек. З 16 верасня ладзяцца штодзённыя акцыі ў абарону касцёла і манастыра. У першы дзень было затрымана 18 чалавек, наступныя акцыі прайшлі без эксцэсаў, паведамляе БелаПАН.