Абітурыенты здаюць цэнтралізаванае тэсціраванне па гісторыі Беларусі

Больш за 38 тысяч абітурыентаў здаюць сёння цэнтралізаванае тэсціраванне па гісторыі Беларусі.
Выпрабаванні пачынаюцца а 11-й гадзіне. Аднак у будынак пункта правядзення тэсціравання маладыя людзі мусяць прыйсці ўжо ў 10.30, каб прайсці кантроль і знайсці сваю аўдыторыю.

БЕЛТА