АБСЕ спадзяецца на шырокае міжнароднае назіранне за беларускімі выбарамі
Кіраўніцтва Беларусі заявіла пра намер запрасіць на парламенцкія выбары міжнародных назіральнікаў з боку АБСЕ без абмежавання іх колькасці. Пра гэта распавёў журналістам кіраўнік офіса АБСЕ у Мінску Ханс-Ёхен Шміт 18 сакавіка. “Думаю, АБСЕ станоўча зрэагуе на дадзенае рашэнне, якое з’яўляецца вельмі важным палітычным крокам”, - сказаў кіраўнік офіса АБСЕ ў Мінску. Спадар Шміт паведаміў, што ўжо распрацоўваюцца параметры, паводле якіх назіральнікі ад АБСЕ будуць ажыццяўялць маніторынг будучых парламенцкіх выбараў. “Мы зацікаўленыя працаваць у абстаноўцы, якая дазваляе палепшыць кантакты унутры АБСЕ”, - адзначыў Ханс-Ёхен Шміт.
Паведамляе БЕЛТА
Паведамляе БЕЛТА